Сумкі і цацкі
Магілёў

Жанна Рымкевіч па адукацыі педагог – жанчына скончыла мастацка-графічны факультэт «Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П. М. Машэрава ». Доўгі час яна працавала па спецыяльнасці ў мастацкім каледжы, потым у дзіцячым доме.

Працу прыйшлося пакінуць з-за праблем, звязаных са здароўем, але жанчына не здалася – знайшла аддуху ў творчасці. Стварэннем тэкстыльных этнацацак і эка-торбаў яна займаецца з 2014 года. У працах актыўна выкарыстоўвае беларускую сімволіку і арнамент.

Я хацела вярнуць беларускую культуру ў нашы хаты

Жанна Рымкевіч

Працы аўтара