А вы ведалі, што ў Беларусі мужчын лепш віншаваць не 23 лютага, а 8 верасня ці 27 лістапада – у Дзень беларускай вайсковай славы? На постсавецкай прасторы Дзень абаронцаў Айчыны прынята адзначаць 23 лютага, таму што ў гэты дзень у 1918 годзе пад Псковам першыя атрады бальшавікоў выступілі супраць немцаў.

8 верасня 1514 года – Дзень перамогі

Пад Воршай беларускае войска перамагло ў бітве з Маскоўскай імперыяй. Сілы былі няроўныя – 30 тысяч ваяроў супраць 80 тысяч – але нашы продкі змагаліся мужна і самааддана, што прывяло да поспеху. Дзякуючы гэтай перамозе ВКЛ атрымала стогадовую перадышку, а для беларускай культуры наступіў залаты век. У гэты час жылі і тварылі Францыск Скарына, Леў Сапега, быў прыняты Статут ВКЛ.

27 лістапада 1920 году – Дзень самаахвярнасці

Другая дата беларускай вайсковай славы больш трагічная. У гэты дзень у Слуцку адбылося паўстанне супраць бальшавікоў. Афіцэры, гімназісты і сяляне выйшлі бараніць незалежную БНР. Яны пацярпелі паразу, але гэты дзень увайшоў у гісторыю.

несвижский замок

Гістарычна так склалася, што не толькі ваенных, але і мужчын наогул у Беларусі віншуюць 23 лютага. Раней свята называлі Днём Савецкай арміі, але з развалам СССР яго перайменавалі ў Дзень абаронцы Айчыны. У свяце няма нічога негатыўнага, бо разам з днём, калі віншуюць усіх жанчын, трэба, как было свята для сапраўдных мужчын. Але мы павінны з трапятаннем і цікавасцю ставіцца да беларускай гісторыі і ведаць тыя даты, калі нашыя продкі выявілі сапраўдныя мужнасць і гераізм.

А мы гатовыя дапамагчы адказаць на галоўнае пытанне, якое ўзнікае ў жанчын, калі з’яўляецца неабходнасць купіць каханым мужчынам падарункі.

подарок мужчине

Што падарыць на 23 лютага? Пяць парад

Парада першая. Адмоўцеся ад стандартных пеніста-шкарпэткавых набораў. У нашы дні дарыць шкарпэткі, гелі для душа і пены для галення – маветон. Дзяўчыны, вы ж хочаце атрымліваць на святы арыгінальныя падарункі? Тады пастарайцеся і вы для каханых мужчын. Выбірайце падарункі з розумам і фантазіяй, зыходзячы з хобі, інтарэсаў захапленняў вашых каханых.

рыбалка, удочка

Парада другая. Мужчыны вельмі доўга застаюцца дзецьмі ў душы. Колькі б гадоў ім ні было, яны заўсёды будуць цікавіцца гульнямі, прычым не толькі камп’ютарнымі, добрая настолка дакладна прывядзе мужчыну ў захапленне. Калі ў яго ўсё ж ёсць прыстаўка, можна купіць дыск з новай гульнёй. Да гэтай жа катэгорыі адносяцца машынкі на пульце кіравання, верталёты, тэматычныя наборы лега, дартс і … Спіс можна працягваць бясконца!

игровая приставка

Парада трэцяя. Карысныя падарункі – тое, што доктар прапісаў. Што трэба дзелавому чалавеку? Добры нататнік, каб памятаць пра ўсе сустрэчы, пра ўсе дзеі, арганайзеры, якія дапамогуць утрымліваць працоўны стол у парадку, прыгожыя ручкі, ключніцы, візітоўніцы, кашалькі. Таму што парадак павінен быць усюды і ва ўсім!

кошелек

Парада чацвёртая. Кніга, бясспрэчна, уваходзіць у спіс самых лепшых падарункаў. Кнігі дапамагаюць нам трымаць мозг у тонусе, яны вучаць нас, знаёмяць з мудрасцю. Мастацкая літаратура, навуковая фантастыка, коміксы – даведайцеся, які жанр ваш мужчына любіць больш за ўсё – і дзейнічайце!

чтение

Парада пятая. Прыемныя дробязі, якія заўсёды саграваюць. Добрым падарункам можа стаць прыгожы кубак ручной працы, цёплы вязаный шарф, скураныя пальчаткі. Будзьце ўважлівымі да любімых! Яны таго каштуюць!

Тавары па тэме