Вязаныя вырабы
Гродна

Вольга Барыскіна пачала цікавіцца вязаннем яшчэ ў дзяцінстве – захапілі бабулі-рукадзельніцы. Ва ўзросце 20-25 гадоў яна паспрабавала вязаць усё, што толькі можна ўявіць. Адзінае – любові да вязання абутку не здарылася.

Вольга робіць акцэнт на дэкор і аксэсуары. Вельмі любіць ствараць рэчы для дэкарыравання інтэр’еру, дзіцячыя вырабы.

Майстар вельмі адказна падыходзіць да працы: ніколі не вяжа з неправеранай пражы. Дарэчы, жанчына вельмі любіць і давярае беларускім матэрыялам.

Люблю і шаную натуральнасць ва ўсім

Вольга Барыскіна

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара