Інтэр’ерныя вырабы
Гомель

Жанна Звонік з дзяцінства марыла стаць дызайнерам адзення. Яна малявала лялек, прыдумляла ім уборы. Жанна скончыла Бабруйскае вучылішча, набыла прафесію закройшчыка-краўца. Неўзабаве яна зразумела, што мары аказаліся далёкія ад рэчаіснасці: краіць і мадэляваць адзенне – гэта зусім розныя рэчы.

Амаль усё жыццё яна працавала сакратаром у праектных і інжынерных арганізацыях, але творчая жылка нікуды не знікла. Усё пачалося з таго, што Жана пачала рабіць тапіярыі з сурвэтак. Яна выклала свае працы ў сацыяльнай сетцы, і раптам у яе з’явіліся першыя кліенты.

Жанна ўвесь час спрабуе нешта новае і ніколі не спыняецца на чымсьці адным: яна стварае цацкі, упрыгожванні, інтэр’ерныя вырабы з самых розных матэрыялаў. Майстар увесь час падкрэслівае, што ў яе няма мэты зарабіць грошы, яна проста любіць рабіць усё, што з’яўляецца творчасцю. Жанна ненавідзіць паўторы, таму што ёй заўсёды цікава нешта новае.

Мне жадаецца, каб чалавек не проста купіў выраб, а атрымаў задавальненне!

Жанна Звонік

Працы аўтара

Набыць вырабы аўтара