Падарункі, аксэсуары, паштоўкі
Мінск

У Яўгеніі Лепковіч дзве адукацыі – яна тэхнік-тэхнолаг харчовай прамысловасці і педагог-псіхолаг, працавала педагогам-арганізатарам, вяла тэатральны гурток. Рамесніцтвам зацікавілася ў першым дэкрэтным адпачынку ў 2015 годзе. Тады яна займалася дэкарыраваннем старых банак, рабіла «салодкія» падарункавыя букеты з цукерак. Яна нават не ведала такога слова – скрапбукінг. Але выпадковасці не выпадковыя!

Праз некаторы час інтэрнэт прапанаваў для прагляду рэкламу аб тым, як дзяўчына робіць альбом. Пераходзячы ад спасылкі да спасылцы, дзяўчына натыкнулася на майстар-клас – паспрабавала зрабіць альбом самастойна для сына, каб захаваць памятныя рэчы і першыя фатаграфіі Сярожы. З гэтай першай працы пачаўся шлях у свет вырабаў са скуры – нататнікаў, ключніц, заціскаў, вокладак для дакументаў.

У першым маім альбоме я захоўваю здымак УГД, першы "малюнак " Сярожы, стужачку з радзільні і нават першую імяніную свечку «1»

Яўгенія Лепковіч

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара