Каркасныя лялькі і звяры з воўны
Мінск

Аксана Смольская-Кулік скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры, дзе атрымала спецыяльнасць «Сацыяльны педагог, арганізатар выхаваўчай работы ва ўстановах пазашкольнай сферы». Некалькі гадоў працавала культарганізатарам, кіраўніком дзіцячага тэатральнага калектыву. Таксама на працягу 10 гадоў займалася арганізацыяй і правядзеннем дзіцячых святаў, вяселляў, карпаратываў.

У 2009 годзе Аксана стала рамеснікам, пачынала з тэкстыльных лялек і вырабу гульнявога рэквізіту для аніматараў. Аднойчы выпадкова патрапіла на майстар-клас па мокрым валянні воўны, зробленую там кветку да гэтага часу беражліва захоўвае дома. Майстар прайшла 4-х гадзінны курс па сухім валянні, дзе ёй паказалі асноўныя прыёмы і спосабы працы іголкай і … Жыццё зайграла новымі фарбамі! Пачалася пара эксперыментаў, спроб і памылак, пошукаў свайго стылю.

Назва творчай майстэрні «Woolen Friends» («Шарсцяныя сябры») была прыдумана разам з калегай Наталляй Чаленко. Яна аб’ядноўвала майстроў, якія валяюць розныя вырабы з воўны (вопратку, упрыгожванні, абутак, шапкі, сумкі, цацкі). Пад гэтай назвай удзельнікі майстэрні на працягу 10 гадоў прымалі ўдзел у шматлікіх выставах, кірмашах, конкурсах, праводзілі майстар-класы, дабрачынныя акцыі і творчыя сустрэчы.

Хобі, якое стала любімай працай, дазваляе жыць у гармоніі з сабой...

Аксана Смольская-Кулік

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара