Брошкі, вязаныя цацкі
Мінск

Крысціна Сласценка атрымала тры мастацкіх адукацыі: яна вучылася ў дзіцячай школе мастацтваў №1 у Оршы, у 2012 годзе скончыла архітэктурна-будаўнічы каледж, а ў 2017 аддзяленне графічнага дызайну БДУКІ па спецыяльнасці мастак-рэстаўратар.

Першае, чым дзяўчына стала зарабляць – вязаныя цацкі, а дакладней кактусы і суккуленты. У 2015 годзе Крысціна скончыла курсы па фларыстыцы, якія далі пачатак вязанню. На курсах яна і пазнаёмілася з такімі раслінамі, як суккуленты. Любоў да апошніх і кот, які з’ядаў (і да гэтага часу з’ядае) практычна ўсе жывыя расліны аўтара, падштурхнулі яе да думкі пра тое, што суккуленты могуць быць і вязанымі, бо кот іх дакладна не з’есць, а паліваць такія расліны не трэба. Кожны суккулент – гэта інтуітыўнае вязанне, без складання схем, імітацыя прыроднай формы пялёсткаў.

Потым Крысціне пачалі выпадкова трапляцца на вочы вязаныя цацкі. Ёй захацелася паспрабаваць звязаць адну па схеме. Гэта быў рыжы коцік. Пасля гэтага яна стала рабіць цацкі на продаж. Зараз гэта адзін з асноўных відаў дзейнасці Крысціны. Крыху больш за год таму яна пачала рабіць аўтарскія брошкі з дрэва. Большая частка – батанічныя матывы.

Раблю аўтарскія брошкі і ўтульныя цацкі для маленькіх і вялікіх.

Крысціна Сласценка

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара