Дзіцячы тэкстыль і вырабы з джуту
Мінск

Вольга Адашкевіч марыла стаць настаўнікам малодшых класаў, але маці ўгаварыла яе вывучыцца на настаўніка працы. Пасля атрымання адукацыі з прысваеннем кваліфікацыі «столяр 3-га разраду» яна выкладала ўрокі працы хлопчыкам.

Неўзабаве жанчына вырашыла атрымаць вышэйшую адукацыю – паступіла на завочнае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М.Танка і стала педагогам-мастаком. Яна працавала настаўнікам малявання, выхавальнікам, потым зноў вярнулася да выкладання ўрокаў працы школе.

Падчас трэцяга дэкрэтнага адпачынку Вольга засумавала, аформіла рамесніцтва і пачала шыць дзіцячы тэкстыль – тое, што трэба малышам адразу пасля нараджэння: пасцельную бялізну, борцікі, падушкі. Потым яе ўвагу прыцягнула тэхналогія вязання з джуту. Вязаць Вольга ўмела заўсёды і новае майстэрства асвоіла хутка. Яна вяжа кошыкі, прадметы для сервіроўкі стала, сумкі і кілімкі – атрымліваецца выдатна!

Калі мне падабаецца нейкая тэхналогія, я адразу пачынаю яе вывучаць

Oadashkevich

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара