Вітраж, упрыгожванні з шкла
Віцебск

Па адукацыі Павел Чарнянкоў кухар чацвёртага разраду, ёсць за плячыма і няскончаная вышэйшая – вучыўся на журналіста.

Яшчэ ў школьныя гады Павел хадзіў у гурток мадэлявання, там крыху навучыўся працаваць з дрэвам. Некаторы час таму адзін добры знаёмы заняўся апрацоўкай драўніны, і Павел для ўвасаблення сваіх творчых задум узяў у яго ў карыстанне адзін з першых самаробных станкоў, які майстру ўжо быў не патрэбны. Так з’явіліся першыя свяцільні, якія былі зробленыя з фанеры з выразанымі арнаментамі: лямпачка давала прыгожыя водсветы праз прарэзы арнаментаў, і гэтая гульня святла натхняла на далейшыя эксперыменты. Пазней да дрэва дадалося шкло і фарбы, і паступова вітраж з дрэвам стаў асновай творчасці Паўла і яго жонкі Ганны.

Маладога чалавека натхняе прырода, работы мастакоў, прыгожая музыка, архітэктура. Павел займаецца музыкай, трохі грае на гітары і піяніна. Таксама заняты ў сферы малапавярховага будаўніцтва.

Я разумны, прыгожы і сціплы мужчына ў самым росквіце сіл

Павел Чарнянкоў

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара