Ілюстраваная скрэтч-карта Беларусі
Пінск/Мінск

Раман Клеўжыц скончыў факультэт міжнародных эканамічных адносінаў і Інстытут магістарскай падрыхтоўкі БДЭУ.

Малады чалавек захапляўся падарожжамі па роднай краіне і геаграфічным бэкграундам (алімпіяды ўсіх унутраных узроўняў па геаграфіі). Неўзабаве ён прыдумаў ілюстраваную скрэтч-карту Беларусі. На пачатковай стадыі яе стварэння Раман праводзіў «дылетанцкае» даследаванне на вызначэнне ўзроўня турыстычнай пісьменнасці. Так і з’явілася ідэя стварыць праект VANDRA.

Мастацкай адукацыі ў Рамана няма, але ўсё, што ён робіць, робіць з душой: малюнкі алоўкам, сканаванне, ілюстраванне і складанне кампазіцыі. Лінейку адзення малады чалавек рабіў сумесна з брэндам TSUDA. Там ужо зоны адказнасці падзяляліся, таму менш быў задзейнічаны ў дызайнерскай часткі.

Праект VANDRA – гэта справа для душы, якой Раман займаецца ў задавальненне. Аднак у яго ёсць і асноўнае месца працы. Пакуль атрымліваецца сумяшчаць, але калі стане складана, ён будзе расстаўляць прыярытэты.

Мяне натхняюць падарожжа, людзі і дэталі ў паездках: гэта можа быць ляпніна сядзібы ці разьбяныя аканіцы, а бывае і проста дзеці, якія лазяць па капліцы-пахавальні і нешта кажуць на маладзёжнай мове.

Раман Клеўжыц

Працы аўтара

Набыць вырабы аўтара