Вырабы з дрэва
Мінск

Анастасія Мініч па адукацыі інжынер-будаўнік. З дзяцінства яна любіла творчасць: вучылася ў мастацкай школе, наведвала розныя гурткі па інтарэсах.

Зараз дзяўчына цалкам прысвяціла сябе развіццю творчай студыі «Пуговка». Вельмі шмат ідэй знаходзіцца ў распрацоўцы, ужо гатовыя першыя ўзоры для тэстаў. Плануецца пашырэнне ў лінейках нататнікаў, яна рыхтуе асобнікі з новымі вокладкамі – пастаянна з’яўляюцца новыя вырабы.

Анастасію натхняюць водгукі і падзякі заказчыкаў. Яна вельмі шмат працуе, часта без выхадных дзён, але ёй падабаецца тое, што яна робіць. А яшчэ дзяўчына захапляецца конным спортам.

Калі праца любімая – гэта і ёсць хобі.

Анастасія Мініч

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара