Керамічны посуд
Мінск

Кацярына Жызнеўская доўгі час працавала ў офісе, жанчына можа пахваліцца паспяховай бізнэс-кар’ерай – яна актыўна займалася продажамі. Назапашаны вопыт і эканамічная адукацыя (у Кацярыны ёсць таксама чырвоны дыплом выкладчыка-трэнера) сёння вельмі дапамагае ёй у прасоўванні сваіх вырабаў.

Кераміку Кацярына палюбіла яшчэ ў дзяцінстве – першыя спробы працаваць з глінай здзяйсняліся яшчэ тады. На дачы ў таты яна спрабавала ляпіць з гліны першыя прадметы. Ва ўзросце 25 гадоў дзяўчына прыгадала аб дзіцячым захапленні і пачала займацца ў студыі.

Пазней Кацярына арганізавала вытворчасць касметыкі, была заснавальнікам, дырэктарам. Часу на гліну не засталося. Пасля выйшла замуж, зацяжарыла і прадала вытворчасць – трэба было рабіць выбар.

Але мара аб кераміцы нікуды не знікла. Калі дзеці падраслі, Кацярына дазволіла сабе заняцца любімай справай. Так пачалася гісторыя майстэрні Travy Mary. Травы – гэта асобная моцная любоў Кацярыны. Любоў да керамікі і раслін стварыла дзіўны посуд, на які глядзіш як на твор мастацтва.

Кераміка выхоўвае цярпенне, запаволенне – гэта тое, чаго не было ў маім камерцыйным жыцці

Кацярына Жызнеўская

Працы аўтара