Кашпо з бетону
Гомель

Кірыл Сідараў вучыўся ў Гомельскім каледжы народных промыслаў, потым скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава, там жа вучыўся ў магістратуры. Сёння малады чалавек працуе ў родным каледжы, выкладае студэнтам гісторыю мастацтва і жывапіс – тэорыю і практыку.

Паралельна з жывапісам Кірыл пачаў захапляцца раслінамі, доўгі час яму падабаліся мірты – вечназялёныя драўняныя расліны з белымі пушыстымі кветкамі, якія змяшчаюць эфірныя алеі. Потым ўвага пераключылася на суккуленты, для якіх хацелася знайсці падыходнае апраўленне. Так прыйшла ідэя заняцца стварэннем кашпо з бетону.

Суккуленты дзіўныя расліны. Гэтыя маленькія вярблюды назапасілі ў сваіх лісціках ўсё, што трэба для жыцця і размнажэння.

Кірыл Сідараў

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара