Вырабы ў тэхніцы рэзінг арт
Гомель

Ірына Захарава па адукацыі інжынер-энергетык, вучылася ў Гомельскім тэхнічным універсітэце імя П.В. Сухога. У 2018 годзе дзяўчына ўбачыла ў Инстаграме мора ў тэхніцы рэзінг арт, якая яе літаральна ўразіла.

Па збегу абставін, у праектах сямейнай майстэрні пачала выкарыстоўвацца эпаксідная смала. Гэта і «падбіла» дзяўчыну паспрабаваць сябе ў падобнай справе, да таго ж матэрыялу для эксперыментаў хапала.

Ірыну натхняюць само жыццё і прырода. Захапленняў шмат – анлайн-гульні (ужо пачала некалькі праектаў па матывах гульні), нейл арт, падарожжы.

Рэзінг арт дазваляе тварыць неверагодныя рэчы, нават калі зусім не ўмееш маляваць

Ирына Захарава

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара