Інтэр’ерныя мапы
Мінск

Крысціна Бароўская па адукацыі маркетолаг – вучылася ў БНТУ, доўгі час дзяўчына працавала ў гэтай сферы. Ідэя пачаць ствараць інтэр’ерныя карты да яе прыйшла пасля падарожжа ў Амстэрдам. Крысціна так натхнілася паездкай, што ёй захацелася мець дома кавалачак Амстэрдама – мапу, пры поглядзе на якую ў памяці ажывуць прыемныя ўспаміны.

Крысціна раілася з мужам, абдумвала усе «за» і «супраць», але ніяк не магла вырашыцца зрабіць першы крок, хаця было ўсё складаней працаваць у офісе ў фармаце выразных графікаў, бясконцых узгадненняў і прыдуманых рамак. Дзяўчына вырашыла, што мапы павінны быць дакладнай копіяй google, пры гэтым стылізаванымі і ў высокая якасці. Увесь працэс ад нараджэння ідэі да першага продажу заняў у яе ўсяго 3,5 месяца. У траўні 2019 года Крысціна звольнілася з працы і цалкам прысвяціла сябе свайму першаму праекту.

Спрабуйце, рызыкуйце, марце, ідзіце да канца і дамагайцеся сваёй мэты!

Крысціна Бароўская

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара