Цацкі
Мінск

Анастасія Іванова займаецца майстэрняй разам са сваёй мамай Тамарай Івановай – прафесійны кравец. У абедзвюх жанчын вышэйшая адукацыя: Анастасія скончыла Віцебскі тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці дызайн тэкстылю, Тамара атрымала спецыяльнасць мадэльер-канструктар ў гэтай жа ВНУ.

Пачатак іх сур’ёзнай творчай дзейнасці быў пакладзены ў 2007 годзе, калі Анастасія пераехала ў Мінск, куды яе запрасілі на працу. Усё пачалося з крамы «Падземка», дзе яна ўбачыла ў продажы цацкі ручной працы. Яна прапанавала маме паспрабаваць шыць цацкі, якімі тая заўсёды захаплялася, і аддаваць іх на рэалізацыю ў магазіны. Так цацкі сталі прадавацца. Паступова Анастасія ўслед за мамай таксама занялася цацкамі, толькі вязанымі.

Потым было знаёмства з аўтарскай лялькай і выдатным майстрам Ірынай Ражко, якая навучыла Анастасію рабіць інтэр’ерных лялек з палімернай гліны.

Мяне натхняюць прырода, прыгожыя дзіцячыя кніжкі і падарожжа, а мама чэрпае натхненне ў сваіх ўнуках.

Анастасія Іванова

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара