Дэкор з дрэва з аўтарскімі ўзорамі
Мінск

Лена і Насця па адукацыі дызайнеры, дзяўчаты вучыліся ў адной групе. Дружба, агульнае захапленне жывапісам і дэкаратыўным роспісам прывялі іх да творчага тандэму. У назве брэнда зашыфраваныя прозвішчы аўтараў: Алена Коласава (Spike) і Анастасія Верабей (Sparrow).

Лена і Насця да гэтага часу працуюць у галіне графічнага дызайну, але не забываюць і пра ўласную майстэрню. Іх справа пачалася з трох пано. Дзяўчатам так спадабаўся вынік, што яны не маглі спыніцца і працягваюць рабіць тое, што вельмі падабаецца не толькі ім, але і іх падпісчыкам.

Акрамя стварэння прадметнага дэкору, дзяўчаты займаюцца арганізацыяй і правядзеннем майстар-класаў.

Мы дружная, згуртаваная каманда, у якой думкі, фантазіі і творчыя погляды адзіныя

Алена Коласава

Працы аўтараў

Купіць тавары аўтараў