Шопперы з ручным роспісам
Мінск

Марыя Сакалова вучыцца на трэцім курсе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці дызайн інтэр’ераў.

Роспісам па тканіне і скуры дзяўчына пачала займацца у 2019 годзе, але за гэты час, як гарачы аматар сваёй справы, распісала больш за 300 вырабаў. Развівацца ў гэтым кірунку пачала самастойна. Вялікую дапамогу аказалі водгукі ўжо апрабаваўшых гэты від творчасці людзей.

Штуршком для пачатку працы стала лепшая сяброўка, якая «спансавала» студэнтку-дызайнера, якая мела і без таго вялікія выдаткі на мастацкія матэрыялы. Яна стала натхняльнікам і падтрымкай у новым кірунку творчасці.

Марыя займаецца таксама роспісам па дрэве: з зрэзаў дрэва стварае брошкі, падстаўкі для кубкаў, падвескі, ёлачныя цацкі і г.д. Фатаграфуе, любіць плёнкавую фатаграфію і калекцыянуе дарагі вініл. Захапляецца музыкай: іграе на флейце, гітары і укулеле, асвойвае фартэпіяна і не збіраецца спыняцца на гэтых інструментах.

Мяне натхняе ў першую чаргу прыродны свет. Ён з'яўляецца не толькі галоўнай крыніцай ідэй, але і важнай тэмай для разважанняў аб чыстай экалогіі.

Марыя Сакалова

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара