Аўтарскія ўпрыгожванні ручной працы
Мінск

Дар’я Каспяровіч заўсёды была творчым чалавекам: малявала, шыла, вязала, займалася роспісам па дрэве. Калі з’явіліся дзеці, усё забросіла. Але цяга да таго, каб ствараць, засталася. Дар’я марыла, што калі-небудзь зноў пачне чымсьці займацца, але доўга не магла вызначыцца, чым менавіта. Хацелася ўсяго і адразу …

Раптам адбылося тое, што дапамагло ёй перайсці ад мараў да справы. Дар’ю запрасілі паехаць з рамеснікамі ў тур з магчымасцю паўдзельнічаць у кірмашы ў Італіі. Яна купіла палімерную гліну, матэрыялы для працы, фурнітуру і… панеслася. Дар’я атрымала велізарнае задавальненне ад працэсу і выніку …

Але па-сапраўднаму яе захапіла эпаксідная смала, у якой жанчына патанула. Эксперыментавала, глядзела навучальныя відэа, спрабавала розныя фарбавальнікі, прыстасоўвалася да капрызаў смалы, збірала і сушыла кветкі. І тварыла без прыпынку. Бо ў гэтым увесь сакрэт: хочаш нечаму навучыцца – рабі!

Шмат няўдалых і сапсаваных заліванняў у мінулым. І я ўсё яшчэ вучуся

Дар'я Каспяровіч

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара