Упрыгожванні з эпаксіднай смалы і палімернай гліны
Гомель

Па адукацыі Валерыя Яшына эканаміст-мэнэджэр, дзяўчына скончыла Гомельскі тэхнічны ўніверсітэт імя П.В. Сухога. Там жа вучылася ў інстытуце павышэння кваліфікацыі па спецыяльнасці рэферэнт-перакладчык (англійская мова).

Асноўная праца Валерыі – капірайт, яна паспяхова (але не заўсёды без складанасцяў) сумяшчае яе з вырабам упрыгожванняў, ствараць якія дзяўчына пачала ў 2017 годзе. Тады ж яна сустрэла свайго маладога чалавека, які падтрымаў імкненне маладога майстра, надаў смеласці, падарыў першы інструмент. Валерыя пачала рабіць першыя завушніцы, а любімы і цяпер дапамагае ёй удасканальвацца і пашыраць асартымент.

Валерыя вельмі хацела б мець уласную вялікую майстэрню і зрабіць выраб упрыгожванняў сваёй асноўнай крыніцай заробку. Марыць аб тым, каб падарожнічаць і паказваць свае вырабы ў розных краінах свету. Ёсць яшчэ адна мара: адкрыць са сваім маладым чалавекам вытворчасць свяцілень і мэблі з дрэва.

Я натхняюць усім, што здаецца мне прыгожым. Калі я бачу нешта, што мне падабаецца, адразу ўзнікае думка аля «а як бы заліць гэта ў смалу?»

Валерыя Яшына

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара