Вырабы з элементамі халоднага кавання
Жлобін

Дзмітрый Мазгоў атрымаў абсалютна не сумежнуюз каваннем адукацыю. Займацца рамяством мужчына пачаў выпадкова: паспрабаваў зрабіць брыль для хаты, таму што праца каштавала вельмі дорага. Дзмітрый знайшоў, дзе купіць каваныя элементы, і панеслася…

Ужо праз год майстар зрабіў парэнчы ў тэрасе, стол, лаўку, вароты з брамкай. Усяму вучыўся сам, яму было цікава. У Дзмітрыя вельмі шмат ідэй і планаў. У цяперашні час ён будуе дом, усе сілы кінуў на гэтую справу. Да лета плануе засяліцца з сям’ёй.

Дзмітрыя цікавіць дэкор, больш падабаецца ствараць невялікія вырабы: паштовыя скрыні, бірулькі, прадметы дэкору.

Заўсёды стараюся рабіць усё якасна.

Дзмітрый Мазгоў

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара