Вырабы з папяровай лазы
Баранавічы

Кацярына Равінская – шматдзетная маці, жанчына выхоўвае чатырох сыноў. Творчасць яе цікавіла з дзяцінства – яна заўсёды любіла вышыўку і маляванне. Кацярына швец-самавучка, падчас дэкрэтных адпачынкаў вучылася на курсах, потым атрымала скарыначку. Але, папрацаваўшы па спецыяльнасці, зразумела, што гэта не яе.

У 2015 годзе жанчына выпадкова натыкнулася ў інтэрнэце на інфармацыю пра пляценне з папяровай лазы, вырашыла паэксперыментаваць з новай тэхнікай і ёй спадабалася. Пляце Кацярына усё, што душа пажадае: шкатулкі, сувеніры, падстаўкі, абажуры, салфетницы, сумкі … Спіс можна працягваць і далей! Але лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў прачытаць.

Сплесці можна ўсё, што заўгодна. Ад шкатулкі да мэблі

Кацярына Равінская

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара