Беларускія паштоўкі
Мінск/Брэст

Тамара і Сяргей Бахуны – мама і сын. Тамара скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Аграном-селекцыянер». Сяргей па адукацыі географ, ён скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт.

Пасля выхаду на пенсію Тамара разам з сынам запусціла сямейны бізнэс па выпуску паштовак з беларускімі нацыянальнымі асаблівасцямі. Захапленне паштоўкамі паўстала выпадкова. Дапамаглі адносіны са сваякамі і сябрамі з Францыі, ЗША, Польшчы, Расіі. На кожнае свята была велізарная праблема знайсці добрыя паштоўкі на беларускай мове.

Тамара і Сяргей натхняюцца падарожжамі па Беларусі. Пасля ўбачаных помнікаў архітэктуры хочацца пашырыць іх пазнавальнасць. Таму яны выкарыстоўваюць выявы беларускіх славутасцяў ў паштоўках, цацках і гэтак далей.

У стварэнні іх паштовак галоўнае – гэта крэатыў. Самая важная частка ў стварэнні работ – прыдумаць ідэю тавару, які будзе запатрабаваны. Далей ідуць ужо тэхнічныя дэталі.

Хочацца, каб нашы дзеці ганарыліся тым, што яны беларусы. І ведалі сваю гісторыю. А для гэтага трэба, каб гульняў з беларускімі «каранямі» для іх было больш. Бо ад цацак, у якія гуляюць дзеці, шмат у чым залежыць, якімі яны вырастуць.

Сяргей Бахун

Працы аўтара

Набыць вырабы аўтара