Пано, падушкі, коўдры
Мінск

Валянціна Сатырава скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, але па спецыяльнасці (мастак-рэстаўратар) яна ніколі не працавала. Шыццём Валянціна пачала захапляцца яшчэ ў восьмым класе. Ва ўзросце 16 гадоў закахалася ў пэчворк – тэхніка шыцця са шматкоў.

Працаваць над уласным праектам Валянціна пачала ў 2018 годзе, калі збіралася сыходзіць у дэкрэт. Пачынала з шыцця падушак і коўдраў, на працягу двух гадоў пастаянна мяняла асартымент, знешні выгляд вырабаў. У 2020 годзе захапілася працай над тэкстыльнымі пано.

Валянціна прызнаецца, што тканіна – гэта ад пачатку і да канца яе матэрыял, які яна любіць. Акрамя шыцця, аўтар захапляецца фатаграфіяй. Зараз камерцыйнымі здымкамі амаль не займаецца, але часам фатаграфуе родных і знаёмых, любіць анімалістычныя фота – працуе з сабакамі.

Заганяюся колерам і малюю тканінай

Валянціна Сатырава

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара