Вырабы з дрэва
Гомель

Анастасія і Аляксандр Церабіленка займаюцца дрэвам з 2018 года. Абодва атрымалі вышэйшую адукацыю: Саша скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, Насця – Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі.

У 2018 годзе ў рабят з’явілася гаражная майстэрня «Paintxwood». Яны працавалі на нялюбай працы і ўжо тады задумваліся сысці, каб пачаць рабіць нешта сваё з любоўю і з душой да справы. Першы выраб у майстэрні быў зроблена з паллет, гэта была канапа.

Цэлае лета яны разбіралі, шліфавалі кожную дошку паллета, збіралі, фарбавалі і прадавалі мэблю. Потым сышлі з працы, і раз у тыдзень развозілі на татавай грузавой машыне замовы да дзвярэй кватэр і прыватных дамоў. Было цяжка і ня проста!

У пачатку жніўня яны вырашылі пашырыць асартымент вырабаў, так з’явіліся першыя падносы, вінныя паліцы і фотафоны. Зараз Саша і Насця развіваюць тры асноўныя напрамкі: вырабы з дрэва, фотафоны і стабілізаваны мох.

Paint & Wood перакладаецца як «пафарбаваць дрэва». Усё проста! Назва майстэрні сама сабой прыйшла ў галава за афарбоўкай замовы.

Анастасія Церабіленка

Працы аўтара

Набыць вырабы аўтара