Духмяныя свечкі і дыфузары
Мінск

Аляксей Аленцэвіч па адукацыі інжынер-будаўнік. У 2020 годзе яго жонка ўбачыла ў Pinterest араматычныя свечкі. Яна так зацікавілася гэтай тэмай, што пачала яе вывучаць, а крыху пазней муж і жонка вырашылі заняцца стварэннем араматычных свечак і дыфузараў.

Іх свечкі ручной працы экалагічныя і бяспечныя, складаюцца з натуральнага какосавага воску з даданнем насычаных аромамасел і баваўнянага кнота. Какосавы воск не змяшчае шкодных злучэнняў у адрозненні ад парафіна, бо з’яўляецца цалкам натуральным.

У свечках брэнду выкарыстоўваецца баваўняны кнот, які выраблены з высакаякаснай 100% бавоўны з адмысловым насычэннем для большай стабільнасці. Кнот не ўтрымлівае свінцу і іншых шкодных металаў, трымальнік выраблены з алюмінія. З такім баваўняным кнотам свечка будзе гарэць мяккім роўным полымем, бясшумна.

Аляксей разам з жонкай таксама ствараюць аромасаше для шафы і камодаў, дыфузары для аўтамабіляў.

Калі хочаш нешта зрабіць добра, зрабі гэта сам!

Аляксей Аленцэвіч

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара