Вырабы з дрэва
Мінск

Вольга і Кірыл Орсік скончылі Беларускую акадэмію мастацтваў. Працаваць з дрэвам муж і жонка пачалі ў 2013 годзе. Тады ж узнікла ідэя сумясціць навыкі скульптара і мастака-манументаліста. Так майстры пачалі прыдумляць розныя аб’екты інтэр’еру з натуральных матэрыялаў, якія маглі б валодаць функцыянальнасцю.

Вольга і Кірыл ад пачатку і да канца робяць усё самі: закупляюць дрэва, апрацоўваюць, лепяць, пілуюць, шліфуюць. Выкарыстоўваюць такія пароды, як ясень, бяроза, бук. З фарбаў – толькі масла і акрыл. Усе фігуры, размешчаныя на іх скрыначках, рэжуцца ўручную, таму ўсе атрымліваюцца розныя, кожная індывідуальная. Тое самае можна сказаць і пра скарбонку. Кірыл прыдумаў іх дызайн, тэхналогію злепвання і зрабіў спачатку макеты. Затым прыступілі да вырабу і па меры працы паляпшалі тэхналогію.

Майстры вельмі спадзяюцца, што неўзабаве з’явяцца новыя аб’екты для натхнення і новыя героі ў працах.

Нас натхняе ўсё навакольнае: прырода, людзі, формы прадметаў

Ольга Орсик

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара