Эка-сумкі і шоперы ручной працы
Гомель

Таццяна Высоцкая па адукацыі мадэльер-канструктар. Пасля сканчэння Віцебскага індустрыяльнага тэхналагічнага тэхнікума яна па спецыяльнасці не працавала – жанчына дваццаць гадоў займалася сям’ёй і домам.

Узяцца за стварэнне эка-сумак і шопераў Таццяна вырашыла раптоўна ў жніўні 2019 года. Пятнаццацігадовая дачка пашыла два шопера і паказала бацькам. Муж Таццяны адзначыў, што ў стагоддзе, калі ўвесь свет пачаў адмаўляць ад пластыка і ўстаў на абарону экалогіі, такая прадукцыя можа стаць папулярнай і запатрабаванай. Заручыўшыся падтрымкай сям’і, Таццяна дастала швейную машынку і паспрабавала шыць сама – і ў яе атрымалася.

Дачка дапамагла Таццяне завесці инстаграм, сястра-праграміст стварыла сайт. Жанчына адразу аформіла рамесніцтва і актыўна занялася прасоўваннем брэнда.

Калі ты ўмееш нешта добра і якасна рабіць, тады нават думаць не трэба – трэба дзейнічаць

Таццяна Высоцкая

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара