Падарункі з дрэва
Чысць

Наталля Юрынава юрыст па адукацыі, працуе па спецыяльнасці – вядучым юрысконсультам. У вольны ад асноўнай працы час жанчына займаецца дэкорам прадметаў. У асноўным, гэта прадметы з дрэва.

Пачалося ўсё з таго, што аднойчы яна зайшла ў госці да сваёй знаёмай, якая дэкарыравала драўляную нарыхтоўку. Нарыхтоўку яна набыла ў мужа Наталлі, які на той момант ужо быў рамеснікам і вырабляў драўляныя прадметы па індывідуальных заказах. Наталля як зачараваная глядзела, як у руках знаёмай выраб зменьваецца. І ёй таксама захацелася паспрабаваць. Яна купіла неабходны матэрыял, знайшла майстар-класы і пачала вучыцца.

Першай спробай дэкупажу стала маленькая апрацоўчая дошка. Работы атрымліваліся не адразу. Паступова Наталля прыйшла да таго, што ёй пачалі падабацца вырабы. Спачатку яна рабіла іх проста на падарункі сябрам, знаёмым, блізкім – так з’явілася хобі. Потым вырашыла паспрабаваць вырабляць прадметы на продаж і зарэгістравалася ў якасці рамесніка.

Мае галоўныя планы на будучыню – удасканальвацца ў дэкоры вырабаў і ствараць як мага больш новых

Наталля Юрынава

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара