Дэкор з палімернай гліны
Ліда

Наталля Слук па адукацыі тэхнік-тэхнолаг швейнай вытворчасці. Аднойчы яна купіла дзіцяці набор гліны, трэба было зрабіць ягадкі. Наталля знайшла ў інтэрнэце-майстар клас і паспрабавала вылепіць фігуркі сама – так і з’явілася новае захапленне палімернай глінай.

Вырабы майстра можна падзяліць на тры катэгорыі: кубкі, лыжкі і брошкі. У працы вельмі дапамагае адукацыя: калі Наталлі трэба вылепіць элементы адзення, то яна робіць гэта па ўсіх правілах кройкі і шыцця. Усе швы і гузікі знаходзяцца менавіта там, дзе яны і павінны быць.

Наталля любіць маляваць, марыць аднойчы заняцца керамікай, але яна жыве ў кватэры, дзе няма неабходнай для працы печы. Але жанчына верыць, што ў родным горадзе калі-небудзь абавязкова з’явіцца магчымасць ўвасобіць сваю мару ў жыццё.

Я ляплю кожны дзень, без выхадных і канікул

Наталля Слук

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара