Упрыгожванні з эпаксіднай смалы
Гродна

Анастасія Петушок вучылася на факультэце экалогіі і біялогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Спецыяльнасць – батаніка.

Пасля дзяўчына працавала настаўнікам хіміі біялогіі ў Слоніме. У гэты час захапілася вырабам упрыгожванняў з фамірана. Адпрацаваўшы два гады, вярнулася ў Гродна і пачала шукаць працу.

Неўзабаве Анастасія выпадкова ўбачыла ў інтэрнэце ўпрыгожванне з эпаксіднай смалы – дзьмухавец у сферы. Дзяўчына загарэлася ідэяй навучыцца ствараць такія вырабы. Праз паўгода яна купіла неабходныя матэрыялы. Першы блін выйшаў камяком: Анастасія няправільна разлічыла прапорцыі – смала не застыла. Але жаданне тварыць не зьнікла, а разгарэлася з новай сілай.

Анастасія стварае ўпрыгожванні з кастрычніка 2018 года, усе расліны збірае сама – любоў да батаніцы працягвае жыць і рэалізуе сябе ў сферы стварэння такіх цудоўных вырабаў.

Мне заўсёды вельмі хацелася знайсці спосаб захаваць прыгажосць раслін

Анастасія Петушок

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара