Натуральная касметыка i мылаварэнне
Гомель

Лера Хрупкіна пачала займацца мылаварэннем ў 2013 годзе. Да такога незвычайнага хобі дзяўчыну падштурхнула бабуля, якая не магла карыстацца крамнай касметыкай.

Сёння Лера варыць мыла, робіць скрабы, бальзамы і іншыя касметычныя прадукты, а яе муж дапамагае ёй займацца афармленнем, прасоўваннем і падачай брэнда. Дзяўчына вучыцца сваёй справе кожны дзень. Чытае літаратуру, наведвае майстар-класы, але большую частку інфармацыі атрымлівае ад выкладчыка з Германіі.

Інфармацыі з інтэрнэту дастаткова толькі для таго, каб зварыць сваё першае мыла. Калі ты хочаш стаць сапраўдным прафесіяналам – павышаць кваліфікацыю трэба кожны дзень

Лера Хрупкина

Работы аўтара

Купіць тавары аўтара