Упрыгожванні з кветкамі
Гродна

Марына Калесінская атрымала вышэйшую адукацыю, яна – інжынер-будаўнік. Па спецыяльнасці дзяўчына прапрацавала пяць гадоў.

У 2019 годзе Марына ўбачыла фатаграфіі вырабаў у інтэрнэце і адразу ж замовіла усё неабходнае, каб паспрабаваць стварыць нешта падобнае самастойна. Неўзабаве яна вырашыла змяніць сферу дзейнасці, пакінула практычна ўвесь напрацаваны вопыт. Цяпер Марына майстар па вырабе ўпрыгожванняў з эпаксіднай смалы.

Цікавыя факты пра Марыну:

– замужам;

– выхоўвае мілую сабачку Джэсі (парода коллі);

– некалькі гадоў назад адмовілася ад мяса;

– зусім не ўмее гатаваць ежу, можа сапсаваць нават грэчку;

– любіць дзяцей, у дзяцінстве марыла стаць настаўніцай;

– жудасна баіцца лётаць, але пару разоў сябе ўсё-такі перадужыла.

З кожным днём маё захапленне прыносіць усё больш задавальнення. А ўдзячныя водгукі маіх пакупнікоў прымушаюць развівацца

Марына Калесінская

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара