Павязкі, шапкі і авоські
Гомель

Ксенія па адукацыі эканаміст, яна працуе па спецыяльнасці ў невялікай прыватнай арганізацыі. Ідэя пачаць вязаць прыйшла да дзяўчыны ў 2017 годзе. Прычына банальная – ёй проста было сумна.

На прасторах інтэрнэту яна знайшла стыльныя галаўныя павязкі, потым бясплатны майстар-клас, і ў гэты ж дзень замовіла ніткі і спіцы. У сям’і дзяўчыны ніхто не вязаў, досвед працы з ніткамі быў толькі ў школе на ўроках. Таму Ксенія амаль з нуля спасцігала новае для яе мастацтва па відэа на YouTube. Сёння яе асартымент значна пашырыўся – дзяўчына вяжа авоські, шапачкі, пальчаткі і іншыя вырабы.

У вязанні я асацыюю сябе з павязкамі, яны былі першымі ў маёй творчасці і займаюць асаблівае месца ў сэрцы

Ксенія Бараш

Працы аўтара