Упрыгожванні ручной працы
Гомель

Майстэрня Маланка – гэта сямейная майстэрня двух сясцёр: Анастасіі Ерафеенка і Марыі Кавалёвай. Дзяўчыны захапляліся творчасцю яшчэ ў дзяцінстве. Насця хацела стаць дызайнерам, але адукацыю атрымала інжынерную – у БелДУТе. Маша вучылася ў дзвюх школах – мастацкай і агульнаадукацыйнай.

Падчас падрыхтоўкі да вяселля Насці сёстры выбіралі дэкор і ўпрыгожванні, праглядалі карцінкі ў Pinterest і так натхніліся, што раптам успомнілі пра забытыя з дзяцінства хобі – бісерапляценні і фенечках. У адзін цудоўны дзень Маша сказала, што хоча рабіць упрыгожванні і ў яе ёсць шмат цікавых ідэй. Ёй было ўсяго 17, таму Насця аформіла рамесніцтва, каб падтрымаць сястру. Так пачалася гісторыя брэнда Malanka.

Я лічу працу паспяховай ў тым выпадку, калі задаволены кліент і майстар адначасова, таму ніколі не бяруся за стварэнне ўпрыгожванняў ў занадта кароткі тэрмін ці за ноч

Анастасія Ерафеенка

Працы аўтараў

Купіць тавары аўтараў