Вырабы з дрэва
Гомель

Антон Гіруц, стваральнік майстэрні драўляных вырабаў «Щепа», па адукацыі біёлаг. Ён прызнаецца, што ўмеў працаваць з дрэвам з дзяцінства: яго дзяды і прадзеды самі будавалі сабе хаты і ўладкоўвалі побыт. Антон пачаў свой шлях у прафесію з драўляных мячоў і караблікаў.

Сёння ён стварае выдатныя прадметы інтэр’ера і экстэр’ера, а таксама цацкі і мэблю для дзяцей. Посуд, кашпо, вешалкі і ключніцы, вазы і гаршкі, кухонныя дошкі і падстаўкі – усе гэтыя прадметы выдатна ўпішуцца ў інтэр’ер.

Не бойся спрабаваць, а дзейнічай

Антон Гіруц

Работы аўтара