Майстэрня драўляных цацак
Гродна

Гэты брэнд – вынік творчага дуэта Кацярыны Еўдакімавай-Енджэеўскай і яе мужа Аляксандра Енджэеўскага. Кацярына па адукацыі мастак, уваходзіць у Саюз дызайнераў Беларусі. Аляксандр сумяшчае ў сабе адразу некалькі роляў – ён акцёр тэатра і кіно, аўкцыяніст, канферансье, рэжысёр, медыятар, вядучы трэнінгаў і, вядома ж, драўляных спраў майстар.

Ідэя пачаць рабіць драўляныя цацкі да Кацярыны прыйшла раптам, пра свой намер яна расказала мужу. І ён яе падтрымаў. Першыя ўзоры яны замовілі выпілаваць на ЛПК. Першае абсталяванне стаяла ў ванным пакоі, там і шліфавалі цацкі. Праз паўгода арандавалі майстэрню.

Сёння майстэрня вырабляе унікальныя драўляныя цацкі, бяспечныя для дзяцей: дугі-балансіры, галаваломкі, гульнявыя наборы, машынкі, сарцёры, пірамідкі-неваляшка, пазлы, падарункавыя наборы для нованароджаных, бразготкі і матрошкі.

Калі я радуюся, то на 100%, і сумую я таксама на 100%, я ўсё прывыкла рабіць з усіх сіл

Кацярына Еўдакімава-Енджэеўская

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара