Вязаныя вырабы
Мінск

Алёна Траль пачала займацца вязаннем ў студзені 2018. Менавіта тады дзяўчына стварыла старонку ў Instagram. Як сказала яе сяброўка, «бо цяпер гэта модна – вязаць тэпцікі, а для цябе лёгка». З гэтага ўсё і пачалося.

Назва атрымалася вытворнай ад Лесіка, дадалося knit (вязаць).

Па адукацыі Алёна менеджэр у сферы турызму, але з працай там не задалося. Шмат гадоў яна працуе ў сферы медыцыны. Вязанне – гэта хобі, якое вельмі хочацца вывесці на галоўнае месца. Алёна любіць трыкатажную пражу і шнур ва ўсіх іх праявах, тэпцікі, кошыкі, сумачкі, дываны. Часам адцягваецца на вязанне цацак.

Уцяпляю на зіму рукавіцамі, замілоўваю цацкамі.

Алёна Траль

Працы аўтара

Набыць вырабы аўтара