Фларыстыка, упрыгожванні для інтэр’еру
Мінск

Ксенія Шэвелева па адукацыі дыпламаваны фатограф, яна скончыла Мінскі дзяржаўны тэхналагічны каледж. Спачатку планавала паступаць на стыліста, але адмовілася ад гэтай ідэі з-за вар’ята конкурсу – 16 чалавек на месца. Таксама атрымала другую спецыяльнасць у сферы эканомікі.

Ксенія – чалавек, які захапляецца і цікавіцца ўсім, што бачыць. Любоў да мастацтва да яе перадалася ад бацькоў: тата – мастак, мама – дызайнер. Ёй хочацца паспрабаваць абсалютна ўсё, што так ці інакш звязана з творчасцю.

Ксенія малюе карціны ў стылі поп-арт, любіць гатаваць, аўтамабілі, шые, нават спрабавала рабіць мэблю з дрэва і металу. Але тут мы прадстаўляем яе як дызайнера, які стварае цудоўныя вырабы для навагодняга дэкору.

У мяне шмат ідэй да рэалізацыі, ад колькасці якіх складана прытармазіць і засяродзіцца на кожнай паасобку

Ксенія Шэвелева

Працы автора

Купіць тавары аўтара