Вязаныя цацкі
Мінск

Алеся Карабельнікава скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці эканаміст-менеджэр. Мама траіх дзяцей.

Захапілася творчасцю, калі сышла ў трэці дэкрэтны адпачынак. Спачатку вязала для сваіх малых, з часам пачала рабіць падарункі блізкім і сваякам. У 2019 годзе завяла бізнес-рахунак у instagram і занялася гэтым грунтоўна. Выстаўляла свае вырабы на папулярным кірмашы «Гарошак-маркет».

Алеся працуе бухгалтарам, выконваючы свае абавязкі выдалена, што дазваляе ёй лёгка сумяшчаць абедзве сферы дзейнасці. Самая галоўная крыніца натхнення аўтара – яе дзеці.

Дзеці – мой рухавік. Кожны з іх індывідуальны. У кожнага ёсць свае інтарэсы і захапленні. Мяне натхняе ўсё, што з імі звязана, і ўсё, што мы робім разам, няхай гэта будзе катанне на каньках, пешыя або велапрагулкі, гульні.

Алеся Карабельнікава

Работы аўтара

Купіць тавары аўтара