Вырабы з эпаксіднай смалы
Брэст

Ганна Кусціна скончыла Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці эканаміст. З 2012 года працуе бухгалтарам.

Яшчэ ў школьныя гады Ганна захапілася шыццём. У дэкрэтным адпачынку жанчына пачала шыць дзіцячы асартымент з баваўнянага трыкатажу: коканы для нованароджаных, шапачкі са снудамі, світшоты і іншыя вырабы. Таксама захапляецца стварэннем вырабаў з палімернай гліны, любіць афармляць святы родных і блізкіх букетамі з кветак, цукерак і садавіны.

У пачатку 2020 года Ганна ўбачыла на прасторах інтэрнэту сервіравальныя дошкі, упрыгожаныя эпаксіднай смалой. Ёй захацелася навучыцца рабіць нешта падобнае. У выніку гэты займальны працэс зацягнуў.

Ведаючы, якую прыгажосць робяць з эпаксідкі, хочацца паспрабаваць усё. Можна зрабіць не толькі падшклянак, а цэлы сервіз: падшклянкі, сервіравальныя дошкі, вазы для садавіны, піялы і сподкі, карціны і нават гадзіннікі!

Ганна Кусціна

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара