Плеценыя кошыкі
Жлобін

Кацярына Крупенікава ў 2009 годзе скончыла Мазырскі медыцынскі каледж. Дзяўчына працуе медсястрой першай катэгорыі ў аддзяленні праграмнага гемадыялізу Жлобіна.

У 2018 годзе ў гасцях у сяброўкі Кацярына заўважыла скрыначку і даведалася пра тое, што плесці падобныя прадметы можна не толькі з лазы, але і паперы. Яна пачала вывучаць інфармацыю ў інтэрнэце і ствараць вырабы самастойна.

Больш за ўсё Кацярыну натхняюць шчырыя эмоцыі людзей, добры настрой і сям’я. У планах: паўтарыць шэдэўры вопытных майстроў і знайсці час для стварэння свайго ўнікальнага вырабу.

Першыя «крывулькі» я захоўваю дома. Яны мне вельмі дарагія

Кацярына Крупенікава

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара