Цацкі, сумкі, кошыкі, брошкі
Гродна

Люцына Супінская вучылася ў палітэхнічным каледжы, па спецыяльнасці яна тэхнік-будаўнік. Вязаннем дзяўчына захапілася яшчэ ў школе – у старэйшых класах. У школьнай праграме гэтаму майстэрству было прысвечана мала часу, таму Люцына пачала самастойна навучацца праз інтэрнэт.

Спачатку яна вязала толькі на спіцах, пазней перайшла на кручок. Ёй хацелася даць брэнду нейкую незвычайную назву. Спачатку быў варыянт bee (пчала), але потым Люцыне на вочы трапіліся акварэльныя малюнкі кітоў. Кітом быць не вельмі хацелася, дзяўчына вырашыла стаць іх сваячкай – касатка.

Люцыну натхняюць працы іншых майстроў, яна любіць разглядаць прыгожыя карціны. Асабліва падабаюцца творы з дрэва і скуры. Зараз дзяўчына ўсё часцей робіць прадметы для дома сваімі рукамі, таму што любіць ствараць дома ўтульнасць.

Пачалося ўсё з адной швэдры, якая атрымалася на два памера больш. Але я яе ўсё роўна насіла доўгі час, а людзі побач, даведаўшыся, што я яе сама звязала, абавязкова захапляліся. Напэўна, гэта і падштурхнула да таго, каб рухацца далей

Люцына Супінская

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара