Эка-гадзіннікі з аўтэнтычных матэрыялаў
Мінск

Уладзімір пятнаццаць гадоў працаваў з такой пародай дрэва, як карэльская бяроза: вырабляў з яе шахматы, нарды, шкатулкі, бралкі. Потым зразумеў – надакучыла. Так і з’явілася ідэя заняцца стварэннем гадзіннікаў з натуральнага дрэва і ўласная марка Kabi.

Уладзімір вывучаў гэтую навуку самастойна ў бібліятэках, на гэта сышло пяць месяцаў.

Брэнд малады – існуе са снежня 2019 года – але вельмі перспектыўны. Радуюць сучасныя ідэі аўтара праекта, якасць прадукцыі і дызайн гадзіннікаў. Цяпер аўтар займаецца вырабам лінейкі гадзінікаў з рознакаляровымі цыферблатамі. Дызайн стварае чалавек, які працуе на Ролекс. Прадукт якасны – Уладзімір выпрабоўваў іх у сауне, на марозе, яны падалі з вышыні, у ваду. Пры гэтым трэба разумець, што гэта не падводныя гадзіннікі, а дрэва не супертрывалы матэрыял, які можна без канца раняць на асфальт.

Я імкнуся да таго, каб гадзіннікі глядзеліся натуральна, таму ад афарбоўкі мадэляў адмаўляюся – пакупнікі павінны бачыць дрэва.

Уладзімір

Работы автора