Вырабы з джуту
Мінск

Алена Бізункова родам з Віцебска – горада майстроў. Яе творчы шлях пачаўся ў дзяцінстве, дзякуючы тату. Ён працаваў на заводзе, але захапляўся фатаграфіяй, чаканкай, роспісам, разьбой і выпальваннем па дрэве, любіў маляваць. А дачка пастаянна круцілася ля яго і ўсяляк дапамагала.

Алена вывучылася на мадэльера-канструктара, займалася роспісам па дрэве, працавала ў вучылішчы рамёстваў майстрам па габеленам. У канцы 90-х у яе з’явіўся першы кампутар і яна стала вывучаць Photoshop і зразумела, што хоча быць вярстальшчыкам. Алена 15 гадоў працавала ў газетах і выдавецтвах, але па-ранейшаму нешта майстравала сваімі рукамі. У 2018 годзе яна пачала маляваць у ілюстратары вектарныя малюнкі для стокаў. У 2019 годзе ёй раптам нечакана захацелася звязаць кілімок з джуту, Алена купіла усё неабходнае і звязала … дачцэ сумку!

Першы год жанчына вязала ўзахлёб, кожную вольную хвілінку, але цяпер стараецца адцягвацца і на іншыя віды творчасці. Нейкі час сумяшчала захапленне з працай, але цяпер джут стаў яе асноўным заняткам, хоць часам яна працягвае рабіць нейкія заказы па вёрстцы і дызайне.

Калі я захапляюся чымсьці, то забываю пра сон і ежу, трэба адцягвацца.

Алена Бізункова

Працы аўтара

Набыць вырабы аўтара