Вырабы з дрэва
Мінск

Сцяпан Громаў атрымаў дзве вышэйшыя адукацыі: тэхнічную і эканамічную. Працаваў у сферы газу і нафты ў Расеі і Беларусі, потым наёмным працаўніком.

З дзяцінства Сцяпан любіў працаваць з дрэвам. Паступова гэта захапленне перарасло ў справу ўсяго жыцця. Цяпер майстар працуе з дрэвам і эпаксіднай смалой. Таленавіты майстар бярэцца як за выраб невялікіх прадметаў, напрыклад, апрацоўчых дошак і падставак для смартфонаў, так і габарытных прадметаў мэблі, тыпу сталоў і барных стоек. Асаблівай увагі заслугоўвае яго лінейка насценных гадзін…

Сцяпан працуе з каштоўнымі пародамі дрэва, для яго важна ўражанне ад вялікага аб’ёму. Вольнага часу ў яго вельмі мала, таму што майстар займаецца ўсім сам: закупляе матэрыял, вырабляе і рэалізуе тавар.

Сцяпан вельмі любіць гатаваць мяса і марыць вывесці сваё хобі на прафесійны ўзровень.

Я думаю многія зразумеюць маю цягу да эпаксіднай смале ў спалучэнні з дрэвам, бо глядзець скрозь празрыстую роўнядзь на мудрагелісты прыродны ўзор – гэта цікава і зачаравальна.

Сцяпан Громаў

Працы аўтара

Набыць вырабы аўтара