Дэкупаж, ручны роспіс
Мінск

Таццяна Лапшына вучылася ў мінскай школе з мастацкім ухілам. Гэта садзейнічала таму, што ў далейшым яна пачала цікавіцца рознымі кирункамі творчасцю. Што толькі Таццяна не стварала: падносы, домікі, паштоўкі, вырабы найчасцей станавіліся падарункамі для блізкіх людзей.

Таццяна працуе ў сферы турызму, а нядаўна адчыніла творчую майстэрню «Габлюшка». Таццяна разам з мужам-рамеснікам пачала ствараць чайныя домікі. Муж робіць аснову, а яна займаецца афармленнем.

У Таццяны чацвёра дзяцей, пры гэтым яна паспявае і домам займацца, і працаваць, і тварыць. У будучыні майстар жадае пашырыць асартымент вырабаў у тэхніцы дэкупаж.

Калі можаш зрабіць мір вакол сябе лепш – рабі, не апускаючы рук!

Таццяна Лапшына

Працы аўтара

Набыць вырабы аўтара