Тэкстыль і фітадызайн
Магілёў

Жанна Фралова па адукацыі філолаг, яна скончыла Магілёўскі педагагічны універсітэт імя А.А. Куляшова. Доўгі час працавала ў школе – выкладала беларускую мову і літаратуру.

У 2013 годзе майстар аформіла рамесніцтва, а праз 5 гадоў уладкавалася на працу ў Магілёўскую этнасядзібу. Жанна – майстар на ўсе рукі. Яна вяжа спіцамі і кручком, вышывае, тчэ, стварае габелены на рамках. Жанчына ведае толк у лекавых травах, на сваім участку вырошчвае мяту, мелісу, чабор і іншыя віды раслін. Потым сушыць і напаўняе імі вышытыя ільняныя мяшэчкі. Водар траў супакойвае нервовую сістэму і аказвае гаючае дзеянне на арганізм.

Кожны дзень у мяне – гэта новыя фіта-адкрыцці

Жанна Фралова

Працы аўтара