Нататнікі, вышыўка, фотальбомы
Гродна

Алена Заўялава па адукацыі мастак, яна скончыла факультэт мастацтваў і дызайну Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

На пятым курсе дзяўчына раптам загарэлася ідэяй зрабіць нататнік з вокладкай, як у кнігі. Алена была безнадзейна закаханая ў канцылярыю, асабліва ў нататнікі. Да таго ж з дзяцінства яна любіла маляваць ілюстрацыі да любімых гісторый, а потым нават марыла зрабіць сваёй дыпломнай працай ілюстраваную кнігу з вершамі таты (дарэчы, часткова гэтая мара спраўдзілася).

Гісторыя яе майстэрні пачалася менавіта з нататнікаў: Алена асвоіла «пераплётную справу» дзякуючы майстар-класам з Інтэрнэту. Паступова нарадзілася ідэя сумяшчаць нататнікі з вышыўкай, і гэта стала сур’ёзным паваротам у дзейнасці Алены. У гэтых творчых пошуках галоўнай падтрымкай былі і застаюцца бацькі дзяўчыны, якія паверылі ў яе і дапамаглі зрабіць першыя крокі да ажыццяўлення мары – каб хобі стала асноўнай працай.

Адзін з крыніц натхнення – мае суаўтары. Людзі, якія просяць мяне ўвасобіць свае ідэі, становяцца «саўдзельнікамі» нашага маленькага творчага эксперыменту, і часцяком дзякуючы гэтаму нараджаюцца новыя цікавыя вырабы.

Алена Заўялава

Работы автора

Купіць тавары аўтара