Дэкор для дома
Мінск

Таццяна Кадачкіна атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю, потым пачалася чарада дэкрэтных адпачынкаў і Таццяна стала шмат маляваць. За пэндзлямі і фарбамі яна магла перавесці дух і адцягнуцца.

Калі жанчына чакала трэцяга дзіцяці, свякроў падарыла ёй мінімальны набор для дэкупажа. Таццяне так моцна спадабаўся гэты занятак, што яна стала шмат вучыцца, купляла ўсё больш і больш якасных матэрыялаў і нарыхтовак. Але больш за ўсё яе натхнялі новыя навыкі і ўменні. Спачатку Таццяна дэкарыравала рэчы толькі для падарункаў сваякам і сябрам. Але потым пачала прымаць удзел у выставах, у нейкі момант стала адным з пераможцаў у некалькіх творчых конкурсах.

Таццяна аформлена рамеснікам, шмат часу прысвячае дзецям. Вярнуцца на ранейшую працу яна не змагла па розным прычынам, але ў выніку ўсё склалася найлепшым чынам. Яе вельмі натхняе ўдзел у конкурсах і выставах. Таксама натхняе любімая музыка, фільмы і кнігі па псіхалогіі. Таццяна захапляецца прадметнымі здымкамі і сямейнай фатаграфіяй.

Для мяне вельмі важна, каб тое, што я раблю, па-сапраўднаму цешыла людзей. Гэта неацэнна, калі пакупнікі падоўгу разглядаюць мае вырабы і потым купляюць, каб падарыць любімым.

Таццяна Кадачкіна

Працы аўтара

Набыць вырабы аўтара